Russian Belarusian English

Приёмное отделение
+375 2153 62203

Регистратура поликлиники
+375 2153 62856, 62857

Детская регистратура поликлиники
+375 2153 64825

Приемная главного врача/факс
+375 2153 64819

E-mail: braslcrb@braslav-region.by

Russian Belarusian English

У Браслаўскай ЦРБ паспяхова наладжана супрацоўніцтва вопытных урачоў з маладымі спецыялістамі

У кожнай прафесіі ёсць свае нюансы, у якіх не заўсёды можна разабрацца падчас вучобы. Яны перадаюцца толькі ад настаўніка і ўжо на працоўным месцы. У сферы аховы здароўя настаўніцтва на Браслаўшчыне было заўсёды, і сёння яно не страціла сваіх пазіцый.

Штогод у браслаўскай бальніцы пачынаюць сваю працоўную дзейнасць маладыя ўрачы. Каб першыя крокі ў прафесію былі без асаблівага напружання і разгубленасці, іх замацоўваюць да вопытных калег. Тандэм урачоў-педыятраў Тамары Дубіны і Таццяны Мароз працуе амаль год, і кожны ад гэтага толькі ў выйгрышы.

— Настаўніцтва, на мой погляд, — кажа Т. Дубіна, — вельмі важны этап, бо ў навучальнай установе студэнты атрымліваюць больш тэарэтычныя веды, а на практыцы часам здараюцца нестандартныя сітуацыі. Вопыт жа калег дапамагае маладым кадрам хутчэй стаць прафесіяналамі.

Зразумела, настаўнікамі могуць стаць не проста людзі, якія маюць значны вопыт, яшчэ не менш важна мець здольнасць радавацца поспехам і перамогам сваіх падапечных.

Трэба адзначыць, што Тамары Дубіне ёсць чым падзяліцца са сваёй маладой калегай. Больш за 30 гадоў яна стаіць на варце здароўя маленькіх браслаўчан. Сапраўдны прафесіянал сваёй справы, Тамара Мікалаеўна заўсёды правільна распазнае сімптомы розных захворванняў, з усёй адказнасцю ставіцца да выбару метадаў лячэння сваіх пацыентаў. Уважлівы і добразычлівы ўрач-педыятр знаходзіць падыход і да дзяцей, і да іх бацькоў.

Адзін з яскравых паказчыкаў прафесіяналізму Тамары Дубіны — тое, што многія яе пацыенты ў будучым выбіраюць прафесію медыка.

Так што маладому спецыялісту Т. Мароз сапраўды ёсць чаму павучыцца ў свайго настаўніка.

У мінулым годзе Таццяна закончыла Віцебскі медыцынскі ўніверсітэт і па размеркаванні вярнулася на сваю малую радзіму. Цяпер на яе участку каля тысячы маленькіх падапечных, таму адказнасці і клопатаў хапае.

— Не буду ўтойваць, — кажа дзяўчына, — калі прыступіла да працы, вельмі хвалявалася, бо трэба ўліцца ў калектыў, прымаць пацыентаў, назначаць ім лячэнне. Таму асабліва важна адчуваць падтрымку свайго настаўніка, ведаць, што ў любы момант можна да яго звярнуцца і атрымаць слушную параду. Вельмі ўдзячна Тамары Мікалаеўне за яе дапамогу і добрыя адносіны.

Настаўніцтва — гэта добра, але без жадання маладого ўрача ўдасканалення не будзе. Як адзначае Т. Дубіна, Таццяна Мароз — адказны і граматны спецыяліст, які ўвесь час адточвае свае практычныя веды і за кароткі тэрмін заваявала аўтарытэт сярод калег і пацыентаў. ■

Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

Источник

Мы на карте

«горячая линия» УЗ «Браславская ЦРБ» +375 2153 64819
«горячая линия» ГУЗО Витебского облисполкома +375 212 224538
«горячая линия» Министерства здравоохранения РБ +375 17 2227080
экстренная психологическая помощь, круглосуточно +375 212 616060

Есть вопросы? Спрашивайте!


Нажимая кнопку «Отправить», я даю свое согласие на обработку моих персональных данных для подготовки ответа на обращение и получения статистических данных (в соответствии с Законом Республики Беларусь от 10 ноября 2008 г. № 455-З «Об информации, информатизации и защите информации»).