Russian Belarusian English

Приёмное отделение
+375 2153 62203

Регистратура поликлиники
+375 2153 62856, 62857

Детская регистратура поликлиники
+375 2153 64825

Приемная главного врача/факс
+375 2153 64819

E-mail: braslcrb@braslav-region.by

Russian Belarusian English

У Браслаўскім раёне дадзены старт рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!»

photo 2019 05 24 19 06 50Міжнародны дзень сям’і на Браслаўшчыне адзначыўся цікавымі пазнавальнымі акцыямі і мерапрыемствамі. Некаторыя з іх ладзілі супрацоўнікі РЦГіЭ, паліклінікі і ратавальнікі. Цэнтрамі актыўнасці арганізатараў сталі ГЦ «Віталіч» і гімназія.

Паўдзённая заклапочанасць і спешка не перашкодзілі браслаўчанам і гасцям горада ўключыцца ў пазнавальна-забаўляльны працэс. І калі спачатку людзей палохала запрашэнне арганізатараў паўдзельнічаць у акцыі, то праз хвіліну-другую яны ўжо ахвотна адказвалі на пытанні. Дарэчы, супрацоўніцы ўстаноў аховы здароўя падрыхтавалі для наведвальнікаў магазіна цікавую віктарыну на сямейную тэматыку: многія ўспомнілі сімвалы вяселля, прымаўкі і прыказкі пра радню і г. д. За правільныя адказы пакупнікі атрымлівалі цукеркі і карысныя брашуры. Пакуль дарослыя ўзгадвалі прыкметы сямейнага шчасця, дзеці рабілі папяровых буслікаў — сімвалаў сям’і і вернасці.

 photo 2019 05 24 19 06 54

Важныя парады для дзяцей і бацькоў у рамках сямейнага мерапрыемства і першага этапа акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» давалі ратавальнікі: у гандлёвым цэнтры яны разгарнулі цэлую навучальную пляцоўку. Інспектар РАНС Вадзім Чэкан разам з актывістамі КЮРП у даступнай і цікавай форме нагадвалі пра асноўныя правілы бяспекі жыццядзейнасці і алгарытмы дзеянняў у выпадку ўзнікнення розных надзвычайных сітуацый.

Наведвальнікі магазіна даведаліся, як найбольш эфектыўна засцерагчы сваё жыллё ад надзвычайных сітуацый, захаваць дзяцей ад небяспекі, а таксама ў рамках інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі «Правядзі час з карысцю» прапаноўвалі праверыць свае веды ў галіне бяспекі з дапамогай тэстаў. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымлівалі граматы, памятныя падарункі і навучальную прадукцыю. І, вядома ж, самым галоўным напамінам для бацькоў была просьба ні пры якіх абставінах не пакідаць сваіх дзяцей без нагляду.

 photo 2019 05 24 19 06 57

Гульнямі, тэстамі, віктарынамі і стварэннем буслікаў для сваіх родных працягнулася сямейная акцыя ў гімназіі.

 photo 2019 05 24 19 07 02

Вера БУЛАНАВА.

Фота аўтара.

Источник

Мы на карте

«горячая линия» УЗ «Браславская ЦРБ» +375 2153 64819
«горячая линия» ГУЗО Витебского облисполкома +375 212 224538
«горячая линия» Министерства здравоохранения РБ +375 17 2227080
экстренная психологическая помощь, круглосуточно +375 212 616060

Есть вопросы? Спрашивайте!


Нажимая кнопку «Отправить», я даю свое согласие на обработку моих персональных данных для подготовки ответа на обращение и получения статистических данных (в соответствии с Законом Республики Беларусь от 10 ноября 2008 г. № 455-З «Об информации, информатизации и защите информации»).