У раённых медыкаў папаўненне

У жніўні гэтага года пасля заканчэння медыцынскіх навучальных устаноў на Браслаўшчыне пачалі практыкаваць маладыя спецыялісты — тры ўрачы i трынаццаць медыцынскіх сясцёр.

У аграгарадку Опса першых пацыентаў прымае загадчыца амбулаторыі, ўрач агульнай практыкі Алена Лаўшэнка, такі ж урач з’явіўся i ў Відзаўскай паліклініцы — Юлія Лісоўская. У раённай паліклініцы лечыць зубы ўрач-стаматолаг Таццяна Рыкун.

Медсястра Марыя Грышкова назірае за здароўем дзяцей у яслях-садзе №3. Акушэрка Наталля Лесік на плюскай зоне кантралюе здароўе жанчын. Таксама нялёгкую працу акушэрак асвойваюць у Слабодкаўскай урачэбнай амбулаторыі Марыя Лахондзікава i ў райбальніцы Настасся Жалудкевіч.

Настасся Галцэева — новая загадчыца Дрысвяцкага ФАПа.

Медыцынскімі сёстрамі дзіцячай кансультацыі і паліклінікі працуюць Веранка Максімовіч, Карына Фёдарава i Валерыя Куцікава, у Слабодскай амбулаторьн — Кацярына Сямашка, а у фізіятэрапеўтычным аддзялені бальніцы — Таццяна Лазарава.

Ратаваць хворых урачам-рэаніматолагам дапамагае Ілона Юркевіч, а ў тэрапеўтычным аддзяленні — Аляксандра Юдачка. Прымае пацыентаў разам з урачом-кардыёлагам паліклінікі медсястра Дзіяна Грыневіч.

3 мэтай найбольш поунага i глыбокага авалодання прафесіянальнымі ведамі i навыкамі, хуткай адаптацыі ў калектывах за маладымі спецыялістамі замацаваны настаўнікі з ліку медыкаў, якія маюць шматгадовы вопыт работы i могуць перадаць свае веды маладым.

Мы жадаем нашым маладым калегам поспехаў у нялёгкай працы па захаванні i ўмацаванні здароўя насельніцтва раёна.

Яўген Матусевіч, намеснік галоўнага ўрача Браслаускай ЦРБ.