Russian Belarusian English

Приёмное отделение
+375 2153 62203

Регистратура поликлиники
+375 2153 62856, 62857

Детская регистратура поликлиники
+375 2153 64825

Приемная главного врача/факс
+375 2153 64819

E-mail: braslcrb@braslav-region.by

Russian Belarusian English

Карысныя прадукты для нырак

Іншы раз нялёгка падабраць аптымальнае меню ці прадукты, карыс­ныя для нырак. А менавіта гэты орган забяспечвае фільтрацыю крыві і выводзіць з арганізма таксіны, шлакі і іншыя шкодныя рэчывы. Праблемы з работай нырак могуць прывесці да самых сур'ёзных наступстваў

Якія ж прадукты садзейнічаюць нармальнаму функцыянаванню гэтага органа?

Кроп, сельдэрэй, пятрушка, фен­хель і іншая зеляніна спрыяльна ўплываюць на работу нырак. Яны з'яўляюцца моцнымі антыаксідантамі. Нездарма салату з гэтых прадуктаў часта называюць “мяцёлкамі” за іх выдатную здольнасць ачышчаць арганізм у цэлым. Да таго ж, напрыклад, ужыванне кропу дапамагае зняць нырачныя колікі і растварыць камяні.

Пры праблемах з ныркамі ўрачы часта рэкамендуюць есці па тры яблыкі ў дзень. Гэта неабходна для выдалення з арганізма лішняй вадкасці і ліквідацыі ацёкаў а таксама, каб папярэдзіць утварэнне мачавой кіслаты. Аднак варта ўлічваць, што неабходныя мікраэлементы і рэчы­вы ўтрымліваюцца ў яблычных лупінах. Таму лепш выкарыстоўваць у ежу гатункі яблыкаў мясцовых вытворцаў якія не апрацоўваюць плады спецыяльнымі рэчывамі для павелічэння тэрміну годнасці.

Таксама неабходна ўключыць у рацыён рыбу, якая з'яўляецца незаменным пастаўшчыком мікраэлементаў, полінасычаных кіслот і бялкоў. Да таго ж рыба сама па сабе дыетычны прадукт і спрыяльна ўздзейнічае на ўвесь арганізм.

Кавун дапаможа ачысціць ныркі ад пяску за кошт сваіх мачагонных уласцівасцей. Да таго ж гэты фрукт утрымлівае вялікую колькасць вадкасці, так неабходнай для работы нырак.

Вялікая колькасць солей калію, жалеза, а таксама вады ў гарбузе паляпшае функцыі нырак, пазбаўляе ад ацёкаў і нармалізуе артэрыяльны ціск. Бо вядома, што гіпертанічны крыз можа быць справакаваны застойнымі з'явамі ў нырках.

Настой з пладоў шыпшыны растварае камяні ў нырках да пяску, што дазваляе ім выйсці амаль без болю. Вялікая колькасць вітаміну С у гэтым прадукце абараняе ныркі ад інфекцый. Да таго ж шыпшына адносіцца да супакаяльных сродкаў. Клятчатка, якая ўваходзіць у склад вырабаў з жытняй мукі грубага памолу паскарае абмен рэчываў. Гэта не­абходна для ліквідацыі застойных з'яў у арганізме, якія прыводзяць да ўтварэння пяску і камянёў у нырках.

Практычна ўсе пералічаныя пра­дукты, карысныя для нырак, не з'яўляюцца экзатычнымі ці дарагімі. Некаторыя з іх растуць у нас на градках ці ёсць пастаянна ў халадзільніках. Галоўнае, не забываць выкарыстоўваць іх пры прыгатаванні розных страў. Але гэта не азначае, што, напрыклад, зімой трэба тэрмінова купіць кавун, які захаваўся да гэтай пары невядома якім чынам. Можна замест гэтага выпіць настойку шыпшыны ці з'есці лішні яблык.

Правільна падабраны рацыён харчавання неабходны не толькі для эфектыўнай работы нырак, але і арганізма ў цэлым.

 

  Генадзь Швец, урач-валеолаг ЦРБ

Мы на карте

«горячая линия» УЗ «Браславская ЦРБ» +375 2153 64819
«горячая линия» ГУЗО Витебского облисполкома +375 212 224538
«горячая линия» Министерства здравоохранения РБ +375 17 3737080
экстренная психологическая помощь, круглосуточно +375 212 616060

Есть вопросы? Спрашивайте!


Нажимая кнопку «Отправить», я даю свое согласие на обработку моих персональных данных для подготовки ответа на обращение и получения статистических данных (в соответствии с Законом Республики Беларусь от 10 ноября 2008 г. № 455-З «Об информации, информатизации и защите информации»).