Russian Belarusian English

Приёмное отделение
+375 2153 62203

Регистратура поликлиники
+375 2153 62856, 62857

Детская регистратура поликлиники
+375 2153 64825

Приемная главного врача/факс
+375 2153 64819

E-mail: braslcrb@braslav-region.by

Russian Belarusian English

Не раставайцеся з жыццем добраахвотна!

012

(10 верасня 2016 года - Сусветны дзень папярэджання самагубстваў)

У апошнiя гады наша грамадства перажывае трывожную праблему – павелiчэнне колькасцiлюдзей, якiя заканчваюць свае жыцце самагубствам. Суiцыдальная смерць стала займаць адно з вядучых месцаў у агульнай смяротнасцi. Згодна са звесткамiСусветнай арганiзацыiаховы здароўя, штогод у свеце заканчвае свае жыцце самагубствам больш людзей, чым ад войнаў iтэрарыстычных актаў разам узятых. Iколькасць iх не спынiцца на страшным узроўнiў адзiн мiльен. Кожны дзень на нашай планеце добраахвотна развiтваюцца з жыццем амаль 30 тысяч чалавек. У нашым раене   за 2014 год    такiм чынам скончылi свае жыцце 8 чалавек, сярод якiх 5 мужчын i 3 жанчыны. Прычым узрост мужчын працаздольны - ад 22-х да 59 гадоў. Пяцера з уciх, што расталiся з жыццем добраахвотна, былiў стане алкагольнага ап’янення. За 2015 год ужо 9 чалавек здейснiлi самагубства. За 8 месяцаў бягучага 2016 года скончылiжыцце самагубствам 12 чалавек (адзiн iнагароднi), 10 мужчын i адна жанчына, а таксама падлетак 16 гадоў. Пяць чалавек сярод iх, зноў жа былiп’янымi. Усе небаракi павесiлiся. Рызыка суiцыдаў у значнай ступенiзвязана з шэрагам сацыяльна-дэмаграфiчных фактараў. Найбольш важнымi з’яуляюцца сацыяльныя прычыны, такiя як адзiнота, сур’езныя перажываннi, эканамiчныя змены, страта работы, а таксама дэпрэсiя, псiхiчны стан, вызваны алкагалiзмам, i расстройства асобы. Як бачна, прычын суiцыдальных паводзiн шмат. Але самагубства рэдка выклiкаецца якiмсьцiадным фактарам. Яно адбываецца, як правiла, тады, калiнакаплiваецца цэлы комплекс праблем iапошняя з iх становiцца рашаючай. Часцей за ўсе – гэта ўжыванне алкаголю. Таму трэба ўсiм, не залежна ад узросту, пазбавiцца ад гэтай шкоднай залежнасцi. П’янстава – не выхад! Нецьвярозы чалавек не можа кантраляваць свае паводзiны, правiльна ацэньваць становiшча, якое склалася, iзнайсцiз яго выйсце. Тады сiтуацыя здаецца яму безiсходнай. Але калi яе абмеркаваць, то выйсце, як раз такiзнаходзiцца. Трэба толькiсвоечасова звярнуцца за дапамогай да ўрачоў – нарколага, псiхiатра цiпсiхолага. Яны абавязкова дапамогуць вам у гэты крытычны момант. Можна званiць па тэлефонах даверу – у раенную палiклiнiку - гэта 64805, а таксама ў   псiхiатрычную бальнiцу «Слабодка» па нумару 33037. Звяртайцеся, калi ласка, да нас iвы атрымаеце сваечасовую ўрачэбную iпсiхалагiчную дапамогу. Абсалютную большасць суiцыдаў можна папярэдзiць! Не заставайцеся сам-насам са сваiмiпраблемамiiперажываннямi! Шукайце выйсце разам з урачамi! Яны заўседы дапамогуць вам у любой,амаль самай крытычнай сiтуацыi. Не раставайцеся з жыццем добраахвотна!

Урач – псiхiятр УАЗ «Браслаўская ЦРБ»:       Алена Ляскоўская

Мы на карте

«горячая линия» УЗ «Браславская ЦРБ» +375 2153 64819
«горячая линия» ГУЗО Витебского облисполкома +375 212 224538
«горячая линия» Министерства здравоохранения РБ +375 17 3737080
экстренная психологическая помощь, круглосуточно +375 212 616060

Есть вопросы? Спрашивайте!


Нажимая кнопку «Отправить», я даю свое согласие на обработку моих персональных данных для подготовки ответа на обращение и получения статистических данных (в соответствии с Законом Республики Беларусь от 10 ноября 2008 г. № 455-З «Об информации, информатизации и защите информации»).