Russian Belarusian English

Приёмное отделение
+375 2153 62203

Регистратура поликлиники
+375 2153 62856, 62857

Детская регистратура поликлиники
+375 2153 64825

Приемная главного врача/факс
+375 2153 64819

E-mail: braslcrb@braslav-region.by

Russian Belarusian English

Псіхалагічнае здароўе залежыць ад ладу жыцця

Бурнае развіццё навукова-тэхнічнага прагрэсу, паскарэнне рытму жыцця павялічылі псіхічную на­грузку на арганізм чалавека. А гэта вядзе да нервова- псіхічных расстройстваў. Ва ўзаемаадносінах паміж людзьмі узніклі нервовасць, раздражняльнасць, пачуццё страху перад будучым i павышаная трывожнасць. Разам з гэтым з'явіліся станы адлучанасці i безвыходнасці, страта маральных прынцыпаў і высокай адказнасці.

Ва ўciм свеце мноства людзей маюць парушэнні псіхічнага здароўя. Ва ўрачоў гэта выклікае трывогу за лёс цяперашняга i будучых пакаленняў.

Трэба адзначыць, што 2,9% насельніцтва нашага раёна церпяць ад розных псіхічных расстройстваў. А дзеці, якія знаходзяцца пад пастаянным назіраннем урача-псіхіятpa, складаюць 3,8% ад агульнай колькасці дзяцей, што жывуць у раёне.

Як адзначаюць урачы-спецыялісты, за апошнія гады павялічылася колькасць дзяцей з парушэннямі развіцця мовы. На жаль, з’явіліся такія, што дасягаюць шасцігадовага ўзросту, але не могуць добра размаўляць.

Медыкі лічаць, што адной з галоўных прычын псіхічных расстройстваў як у дарослых, так i дзяцей з’яўляецца праз мернае ужыванне спіртногa, проста кажучы, п’янства i алкагалізм бацькоў.

Існуюць i тэхнагенныя прычыны. Гэта паўсядзённае захапленне дзяцей камп’ютарамі, гульнявымі аўтаматамі, музычнымі плэерамі, мабілььнымі тэлефонамі, фільмамі жахаў і іншымі электроннымі “цацкамі” трэцяга тысячагоддзя. Небяспечна яшчэ i тое, што бацькі нярэдка з лёгкасцю самаўхіляюцца ад непасрэднага выхавання, не надаюць патрэбнай увагі разумоваму і фізічнаму развіццю дзіцяці, не ўдзельнічаюць сумесна з педагогамі i ўрачамі у фарміраванні навыкаў здаровага ладу жыцця. У выніку такія дзеці падрастаюць, становяцца дарослымі, але так i не могуць цвяроза ацэньваць навакольны свет, жыццёвыя сітуацыі, часам проста не бачаць выйсця з крытычнага становішча. I як бы банальна гэта ні гучала, але трэ­ба нагадаць, што нарадзіць дзяцей - гэта толькі частка бацькоўскага доўгу, а не менш важная - выхаваць здаро­вага чалавека, свабоднага ад пахічнай немачы i годнага грамадзяніна сваёй краіны.

Алена Ляскоўская, ураг-псіхіятар ЦРБ.

Мы на карте

«горячая линия» УЗ «Браславская ЦРБ» +375 2153 64819
«горячая линия» ГУЗО Витебского облисполкома +375 212 224538
«горячая линия» Министерства здравоохранения РБ +375 17 3737080
экстренная психологическая помощь, круглосуточно +375 212 616060

Есть вопросы? Спрашивайте!


Нажимая кнопку «Отправить», я даю свое согласие на обработку моих персональных данных для подготовки ответа на обращение и получения статистических данных (в соответствии с Законом Республики Беларусь от 10 ноября 2008 г. № 455-З «Об информации, информатизации и защите информации»).