Russian Belarusian English

Приёмное отделение
+375 2153 62203

Регистратура поликлиники
+375 2153 62856, 62857

Детская регистратура поликлиники
+375 2153 64825

Приемная главного врача/факс
+375 2153 64819

E-mail: braslcrb@braslav-region.by

Russian Belarusian English

У аснове рэкамендацый навуковы аналіз

Сіндромам раптоўнай смерці немаўлят называюць нечаканую смерць дзяцей да 1 года, якая наступае часцей за ўсё ноччу або раніцай у сне. У халодны час года колькасць выпадкаў сіндрому раптоўнай смерці ўзрастае больш, чым у два разы. Менавіта ў гэты перыяд дзеці найбольш схільныя да развіцця рэспіраторных вірусных інфекцый. У 70% выпадкаў сіндром раптоўнай смерці развіваецца ва ўзросце 2 – 4 месяцаў.

Даследаванні беларускіх навукоўцаў паказваюць, што сярод загінуўшых пераважаюць хлопчыкі. Максімальная рызыка смерці прыпадае на раніцу ў выхадныя і святочныя дні.

Па статыстыцы Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі штогод рэгіструецца ад 25 да 40 выпадкаў сіндрому раптоўнай смерці немаўлят. У розныя гады частата такіх смерцей вагаецца ад 0,07 да 0,48 на 1000 народжаных.

Навукоўцы ўсё больш схіляюцца да высновы, што прычына раптоўнай смерці дзіцяці крыецца ў парушэнні адаптацыі цэнтральнай і вегетатыўнай нервовай сістэмы, паколькі менавіта ёй належыць асноўная роля ў рэгуляцыі дыхальнай функцыі і сардэчнай дзейнасці.

Схільнымі да развіцця сіндрому раптоўнай смерці з’яўляюцца дзеці, якія нарадзіліся з нізкай масай цела (менш за 2 кг). Для іх характэрныя няспелыя імунітэт і нервовая сістэма, працяглы перыяд адаптацыі. Немалаважную ролю адыгрывае і спадчынны фактар.

Рызыка нараджэння дзіцяці, схільнага да сіндрому раптоўнай смерці, узрастае прама прапарцыянальна ліку родаў. Негатыўна могуць адбіцца на здароўі будучага дзіцяці невялікія прамежкі паміж родамі, шматлікія аборты маці, а таксама ўзрост цяжарнай -- менш за 17 гадоў і сталы ўзрост першародзячых, анемія падчас цяжарнасці, імклівыя роды, ранні перавод дзіцяці на штучнае кармленне.

Акрамя медыцынскіх фактараў рызыкі развіцця сіндрому раптоўнай смерці немаўлят, існуюць яшчэ і сацыяльныя аспекты. У першую чаргу гэта алкагалізм, курэнне, наркаманія бацькоў, непаўнацэннае харчаванне, няправільны догляд немаўля, неспрыяльныя жыллёва-бытавыя ўмовы, недастатковая ўвага.

Паводле сучасных даследаванняў, шэсць з дзесяці выпадкаў раптоўнай дзіцячай смерці адбываецца менавіта ў выніку няведання ці нежадання мамы выконваць элементарныя правілы догляду.

Вялікая ўвага павінна надавацца правільнаму кармленню, распарадку дня, прафілактыцы рахіту, рэспіраторных захворванняў.

Дзіця абавязкова павінна спаць у асобным ложку. Ложак павінен стаяць побач з бацькоўскім, што дасць магчымасць кантраляваць паводзіны немаўля, яго самаадчуванне і сон.

Вельмі сур’ёзны фактар рызыкі наступлення “смерці ў калысцы” — становішча цела ў сне. Самай небяспечнай позай лічыцца сон на жываце. На першым годзе жыцця, па меншай меры да таго моманту, пакуль дзіця само не пачне актыўна пераварочвацца, яго варта ўкладваць на бок. Чаргуйце: пасля аднаго кармлення кладзіце яго на левы бачок, пасля другога — на правы.

У дзіцячым ложку павінны быць цвёрды матрац, невялікая пругкая падушка. Ніколі нельга пакідаць дзіця без нагляду з бутэлечкай у роце, пры зрыгванні абавязкова трэба надаць яму вертыкальнае становішча.

Грудное кармленне з’яўляецца добрай прафілактыкай сіндрому раптоўнай дзіцячай смяротнасці. Маміна малако абараняе дзіця ад усіх хвароб. А фізічныя намаганні, прыкладзеныя ім у працэсе смактання, умацоўваюць дыхальную сістэму.

Усе гэтыя рэкамендацыі досыць банальныя, аднак не варта забываць, што ў іх аснове ляжыць аналіз навуковых даследаванняў і, на жаль, трагічны вопыт сем’яў, якія страцілі дзяцей.

Тамара Варанецкая, педыятр ЦРБ.

Мы на карте

«горячая линия» УЗ «Браславская ЦРБ» +375 2153 64819
«горячая линия» ГУЗО Витебского облисполкома +375 212 224538
«горячая линия» Министерства здравоохранения РБ +375 17 3737080
экстренная психологическая помощь, круглосуточно +375 212 616060

Есть вопросы? Спрашивайте!


Нажимая кнопку «Отправить», я даю свое согласие на обработку моих персональных данных для подготовки ответа на обращение и получения статистических данных (в соответствии с Законом Республики Беларусь от 10 ноября 2008 г. № 455-З «Об информации, информатизации и защите информации»).