Russian Belarusian English

Приёмное отделение
+375 2153 62203

Регистратура поликлиники
+375 2153 62856, 62857
+375 29 7567193

Детская регистратура поликлиники
+375 2153 64825

Приемная главного врача/факс
+375 2153 64819

E-mail: braslcrb@braslav-region.by

Russian Belarusian English

У раённых медыкаў папаўненне

У жніўні гэтага года пасля заканчэння медыцынскіх навучальных устаноў на Браслаўшчыне пачалі практыкаваць маладыя спецыялісты - тры ўрачы i трынаццаць медыцынскіх сясцёр.

У аграгарадку Опса першых пацыентаў прымае загадчыца амбулаторыі, ўрач агульнай практыкі Алена Лаўшэнка, такі ж урач з’явіўся i ў Відзаўскай паліклініцы - Юлія Лісоўская. У раённай паліклініцы лечыць зубы ўрач-стаматолаг Таццяна Рыкун.

Медсястра Марыя Грышкова назірае за здароўем дзяцей у яслях-садзе №3. Акушэрка Наталля Лесік на плюскай зоне кантралюе здароўе жанчын. Таксама нялёгкую працу акушэрак асвойваюць у Слабодкаўскай урачэбнай амбулаторыі Марыя Лахондзікава i ў райбальніцы Настасся Жалудкевіч.

Настасся Галцэева - новая загадчыца Дрысвяцкага ФАПа.

Медыцынскімі сёстрамі дзіцячай кансультацыі і паліклінікі працуюць Веранка Максімовіч, Карына Фёдарава i Валерыя Куцікава, у Слабодскай амбулаторьн - Кацярына Сямашка, а у фізіятэрапеўтычным аддзялені бальніцы - Таццяна Лазарава.

Ратаваць хворых урачам-рэаніматолагам дапамагае Ілона Юркевіч, а ў тэрапеўтычным аддзяленні - Аляксандра Юдачка. Прымае пацыентаў разам з урачом-кардыёлагам паліклінікі медсястра Дзіяна Грыневіч.

3 мэтай найбольш поунага i глыбокага авалодання прафесіянальнымі ведамі i навыкамі, хуткай адаптацыі ў калектывах за маладымі спецыялістамі замацаваны настаўнікі з ліку медыкаў, якія маюць шматгадовы вопыт работы i могуць перадаць свае веды маладым.

Мы жадаем нашым маладым калегам поспехаў у нялёгкай працы па захаванні i ўмацаванні здароўя насельніцтва раёна.

Яўген Матусевіч, намеснік галоўнага ўрача Браслаускай ЦРБ.

Мы на карте

«горячая линия» Браславской ЦРБ +375 2153 64819
«горячая линия» ГУЗО Витебского облисполкома +375 212 224538
«горячая линия» Министерства здравоохранения РБ +375 17 3737080
экстренная психологическая помощь, круглосуточно +375 212 616060

Есть вопросы? Спрашивайте!


Нажимая кнопку «Отправить», я даю свое согласие на обработку моих персональных данных для подготовки ответа на обращение и получения статистических данных (в соответствии с Законом Республики Беларусь от 10 ноября 2008 г. № 455-З «Об информации, информатизации и защите информации»).