Russian Belarusian English

Приёмное отделение
+375 2153 62203

Регистратура поликлиники
+375 2153 62856, 62857

Детская регистратура поликлиники
+375 2153 64825

Приемная главного врача/факс
+375 2153 64819

E-mail: braslcrb@braslav-region.by

Russian Belarusian English

У выбары не расчаравалася

У гэтым годзе на Браслаўшчыну пасля заканчэння медыцынскіх навучальных устаноў прыехалі працаваць тры ўрачы і трынаццаць медсясцёр.

Марыя Грышкова нарадзілася і жыла ў Рагачове. Марыла звязаць сваё жыццё з медыцынай, таму і паступіла ў Аршанскі дзяржаўны медыцынскі каледж, а пасля размеркавання трапіла практыкаваць да нас у раён. Зараз Марыя назірае за здароўем дзяцей у садку №3. Праца ёй падабаецца, калектыў добразычлівы, і кіраўніцтва справядлівае.

Працуе дзяўчына разам з медсястрой Людмілай Пабяржынай, якая мае вялікі стаж работы.

– Людміла Генадзьеўна дапаможа, падкажа, падтрымае, а зараз для мяне гэта важна, -- кажа Марыя. -- Бо тэорыя, як высветлілася, гэта адно, а практыка зусім іншае. Тым больш, што працаваць мне давялося з маленькімі дзеткамі, а з імі, пагадзіцеся, складаней знайсці кампраміс, каб, напрыклад, зрабіць прышчэпку. Ды што казаць пра ўколы, бывае і такое, што дзіця трэба доўга ўгаворваць нават узважыцца, бо малыя не заўсёды давяраюць людзям у белых халатах.

Пра Браслаўшчыну Марыя Грышкова таксама адгукаецца станоўча: – Летам прыехала сюды ўпершыню і была зачаравана прыгажосцю прыроды і прыемна здзіўлена колькасцю азёр. Ды і людзі трапляліся толькі шчырая.

Ёсць у маладога спецыяліста і праблемы: кватэру трэба здымаць, а гэта вельмі дорага, ды і бацькоў наведваць хацелася б часцей, але да Рагачова 500 кіламетраў толькі ў адзін бок, а гэта і час на дарогу, і грошы не малыя. Таму Марыя яшчэ не ведае, ці застанецца на Браслаўшчыне пасля адпрацаваных двух гадоў, але што ў выбары прафесіі не расчаравалася – гэта дакладна, бо збіраецца паступаць у ВНУ, каб набыць больш ведаў і стаць добрым урачом.

Вольга Патаповіч.

Фота аўтара.

Мы на карте

«горячая линия» УЗ «Браславская ЦРБ» +375 2153 64819
«горячая линия» ГУЗО Витебского облисполкома +375 212 224538
«горячая линия» Министерства здравоохранения РБ +375 17 3737080
экстренная психологическая помощь, круглосуточно +375 212 616060

Есть вопросы? Спрашивайте!


Нажимая кнопку «Отправить», я даю свое согласие на обработку моих персональных данных для подготовки ответа на обращение и получения статистических данных (в соответствии с Законом Республики Беларусь от 10 ноября 2008 г. № 455-З «Об информации, информатизации и защите информации»).