Russian Belarusian English

Приёмное отделение
+375 2153 62203

Регистратура поликлиники
+375 2153 62856, 62857
+375 29 7567193

Детская регистратура поликлиники
+375 2153 64825

Приемная главного врача/факс
+375 2153 64819

E-mail: braslcrb@braslav-region.by

Russian Belarusian English

Ведайце прыкметы наркаманіі каб прадухiлiць бяду!

(памятка для бацькоу)

056Сёння існуе мноства разнастайных праграм, накіраваных на пераадоленне наркаманіі сярод дзяцей і моладзі. Аднак ні адна з іх сама па сабе     не спрацуе, калі дарослыя не будуць дакладна ведаць усіх прыкмет ужывання дзецьмі наркатычных сродкаў. Зразумела, што абазначае, калі вы знаходзіце ў свайго дзіцяці шпрыцы, зялёную траву або бачыце на руках сляды ад ін’екцый. Але ўжыванне некаторых наркатычных сродкаў заўважыць няпроста. Трэба ведаць, што спажыванне пэўных наркотыкаў абумоўлівае канкрэтныя паводзіны наркамана.

Напрыклад, пры ўжыванні канапель вочы становяцца чырвонымі, зрэнкі расшыранымі, з’яўляецца сухасць у роце і пачырваненне вуснаў. Мова становіцца хуткай, павышаецца апетыт.

Калі ж падлетак ужывае псіхастымулятары – становіцца жвавым, хутка прымае рашэнні, гаворыць, пераскокваючы з адной тэмы на іншую. Зрэнкі яго расшыраюцца.

Дзеці, якія ўжываюць галюцынагенныя наркотыкі, пакутуюць ад візуальных і слыхавых галюцынацый. Ім бачацца жудасныя жывёліны, чуюцца галасы. Пры ўжыванні галюцынагенаў узнікаюць складаныя псіхозы і дэпрэсіі.

Самымі лёгкадаступнымі з’яўляюцца таксічныя наркатычна дзеючыя сродкі. Першая прыкмета ўжывання такога роду наркотыкаў — ад чалавека ідзе рэзкі пах бензіну, клею. Узнікае стан, падобны на алкагольнае ап’яненне. Абуральныя, задзір-лівыя паводзіны таксама часта суправаджаюцца галюцынацыямі, якія падабаюцца наркаманам.

Да псіхаактыўных сродкаў адносяцца алкаголь, гашыш, седатыўныя і сна-творныя сродкі, какаін, кафеін, а таксама тытунь і лятучыя растваральнікі. Усе яны згубна ўздзейнічаюць на малады арганізм. На жаль, ад наркаманіі амаль немагчыма вылечыцца, бо псуецца цэнтральная нервовая сістэма.

Некаторыя прыкметы ўжывання наркотыкаў падобны на сімптомы за-хворванняў псіхікі, а таксама псіхалагічныя праяўленні падлеткавага ўзросту. Калі ж вы заўважылі прыкметы парушэння паводзінаў сваіх дзяцей, неадкладна звярніцеся па дапамогу да ўрача.

 

Святлана Аляксеева     урач-псіхіятр-нарколаг ЦРБ

Мы на карте

«горячая линия» Браславской ЦРБ +375 2153 64819
«горячая линия» ГУЗО Витебского облисполкома +375 212 224538
«горячая линия» Министерства здравоохранения РБ +375 17 3737080
экстренная психологическая помощь, круглосуточно +375 212 616060

Есть вопросы? Спрашивайте!


Нажимая кнопку «Отправить», я даю свое согласие на обработку моих персональных данных для подготовки ответа на обращение и получения статистических данных (в соответствии с Законом Республики Беларусь от 10 ноября 2008 г. № 455-З «Об информации, информатизации и защите информации»).