Браслаўчанка атрымала прэмію імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанка
Па добрай традыцыі штогод у Дзень маці ў Віцебскім аблвыканкаме праходзіць урачыстае мерапрыемства, дзе шматдзетных прадстаўніц лепшай паловы чалавецтва ўзнагароджваюць ордэнам Маці і ўручаюць ім прэмію імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанка.
Сёлета ганаровую ўзнагароду атрымала і браслаўчанка Святлана Аляксеева, — маці траіх цудоўных дзетак. Працуе жанчына намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскай экспертызе і рэабілітацыі ЦРБ.
Шмат гадоў яна дапамагае адпаведным службам у рабоце з сацыяльна няўстойлівымі асобамі, барацьбе з алкагольнай залежнасцю. Пасада вельмі адказная, але Святлана заўсёды знаходзіць час для сваёй дружнай сям’і. Аляксеевы — актыўныя ўдзельнікі разнастайных мерапрыемстваў і раённых конкурсаў. — Быць маці — гэта вялікае шчасце, аднак і значная адказнасць, — упэўнена жанчына.
Алена ПЯТУШКА.