Russian Belarusian English

Приёмное отделение
+375 2153 62203

Регистратура поликлиники
+375 2153 62856, 62857

Детская регистратура поликлиники
+375 2153 64825

Приемная главного врача/факс
+375 2153 64819

E-mail: braslcrb@braslav-region.by

Russian Belarusian English

Надзея Глінская ўзначальвае клініка-дыягнастычную лабараторыю…

Надзея Глінская ўзначальвае клініка-дыягнастычную лабараторыю, у якой працуе 9 медыцынскіх работнікаў. Кіраўніцтва ЦРБ паважае Надзею за яе адказнае стаўленне да работы, маральныя якасці і жыццёвыя прынцыпы.

Малады ўрач лічыць, што на сучасным этапе развіцця медыцыны ролю лабараторных даследаванняў у прафілактыцы і дыягностыцы захворванняў нельга недаацэньваць.

Своечасовая пастаноўка дыягназу — важнейшая ўмова паспяховага  лячэння. Таму і пашыраецца наменклатура лабараторных даследаванняў. Клініка-дыягнастычная лабараторыя тэхнічна перааснашчаецца з выкарыстаннем сучасных высокатэхналагічных прыстасаванняў.

Для арганізацыі работы па патрабаваннях часу набыты біяхімічны аналізатар, які дазволіў пашырыць спектр і колькасць лабараторных даследаванняў. Яшчэ ў спісе важных набыткаў — гематалагічны аналізатар.

Дзякуючы гэтым “разумным” апаратам, лабараторыя райбальніцы выйшла на такі ўзровень, што многія даследаванні праводзяцца на месцы. Біяматэрыялы цяпер не патрэбна вазіць ў вобласць, што вельмі зручна для пацыентаў.

Выкарыстанне аналізатараў спрошчвае ход лабараторных даследаванняў хворых з сельскай мясцовасці. Бо спецыяльныя прабіркі дазваляюць лёгка траспартаваць кроў пацыентаў і пасля зрабіць аналіз без вялікай пагрэшнасці.

Вольга Патаповіч.
Фота аўтара.
На здымку: Надзея Глінская загружае біяматэрыялы ў біяхімічны аналізатар.

 

Источник: www.braslav-star.by

 

Мы на карте

«горячая линия» УЗ «Браславская ЦРБ» +375 2153 64819
«горячая линия» ГУЗО Витебского облисполкома +375 212 224538
«горячая линия» Министерства здравоохранения РБ +375 17 3737080
экстренная психологическая помощь, круглосуточно +375 212 616060

Есть вопросы? Спрашивайте!


Нажимая кнопку «Отправить», я даю свое согласие на обработку моих персональных данных для подготовки ответа на обращение и получения статистических данных (в соответствии с Законом Республики Беларусь от 10 ноября 2008 г. № 455-З «Об информации, информатизации и защите информации»).