Russian Belarusian English

Приёмное отделение
+375 2153 62203

Регистратура поликлиники
+375 2153 62856, 62857

Детская регистратура поликлиники
+375 2153 64825

Приемная главного врача/факс
+375 2153 64819

E-mail: braslcrb@braslav-region.by

Russian Belarusian English

Рэспубліканская медыцынская акцыя ЛІЧБЫ ЗДАРОЎЯ: артэрыяльны ціск у Браславе

Рэспубліканская медыцынская акцыя пад такой назвай 29 сакавіка стартавала і ў Браслаўскім раёне.

Яе адлік пачаўся зранку на першым паверсе раённай паліклінікі. Медыцынскія работнікі і супрацоўнікі РЦГіЭ лагодна запрашалі наведвальнікаў медустановы перад тым, як узяць у рэгістратуры талон ды пайсці да лечачага ўрача, праверыць свой артэрыяльны ціск. І, трэба сказаць, большасць людзей (усяго 45 чалавек) ахвотна згаджаліся, бо акцыя найперш скіравана на інфармаванне насельніцтва пра неабходнасць кожнага асабіста сачыць за станам свайго здароўя.

Урач-кардыёлаг Алена Пабяржына, вымяраючы ў пацыентаў артэрыяльны ціск, цікавілася іх паўсядзённым самаадчуваннем, давала парады, рэкамендацыі, а пяці з іх прапанавала прама на месцы прыняць медпрэпараты, каб нармалізаваць павышаны ціск.

Праходжанне акцыі здароўя суправаджалася анкетаваннем: рэспандэнтам прапаноўвалі адказаць на пытанні, якія тычыліся лічбавых паказчыкаў артэрыяльнага ціску, перыядычнасці яго кантролю, абмежаванасці ўжывання солі, вагі цела, фізічнай актыўнасці і г. д. Аналіз вынікаў апытання паспрыяе ў далейшым у справе прафілактыкі артэрыяльнай гіпертэнзіі.

Мерапрыемствы рэспубліканскай акцыі здароўя будуць праходзіць у раёне штомесячна з 10 гадзін раніцы ў арганізацыях, якія масава наведваюць людзі рознага ўзросту: цэнтральная аптэка — 19 красавіка, аўтастанцыя — 17 мая, гарадскі рынак — 21 чэрвеня, універмаг — 19 ліпеня, гандлёвы цэнтр «Віталіч» — 16 жніўня, «Еўраопт» — 20 верасня, цэнтральная бібліятэка — 18 кастрычніка, Відзаўская бальніца — 15 лістапада, Опсаўская амбулаторыя — 20 снежня.

Казімір ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

Источник: www.braslav-star.by

 

Мы на карте

«горячая линия» УЗ «Браславская ЦРБ» +375 2153 64819
«горячая линия» ГУЗО Витебского облисполкома +375 212 224538
«горячая линия» Министерства здравоохранения РБ +375 17 3737080
экстренная психологическая помощь, круглосуточно +375 212 616060

Есть вопросы? Спрашивайте!


Нажимая кнопку «Отправить», я даю свое согласие на обработку моих персональных данных для подготовки ответа на обращение и получения статистических данных (в соответствии с Законом Республики Беларусь от 10 ноября 2008 г. № 455-З «Об информации, информатизации и защите информации»).