Russian Belarusian English

Приёмное отделение
+375 2153 62203

Регистратура поликлиники
+375 2153 62856, 62857

Детская регистратура поликлиники
+375 2153 64825

Приемная главного врача/факс
+375 2153 64819

E-mail: braslcrb@braslav-region.by

Russian Belarusian English

Формула поспеху Валянціны Папковай

Загадчык Пагашчанскага фельчарска-акушэрскага пункта Валянціна Папкова больш за 25 гадоў стаіць яна на абароне здароўя 1048 вяскоўцаў з 18 навакольных населеных пунктаў, да самага аддаленага з якіх 12 кіламетраў. У полі зроку фельчара 9 дзетак да 1 года, хоць было раней і па 40, 628 працаздольных, нямала адзінокіх, састарэлых людзей, і ўсе яны патрабуюць увагі, клопату фельчара. Валянціна стараецца, каб пацыент, які звярнуўся на ФАП, атрымаў кваліфікаваную медыцынскую дапамогу, таму пры неабходнасці накіроўвае яго на дадатковае абследаванне.

Яе тэлефон заўсёды пад рукой – у любы час сутак, у будні і святы, у дождж, снег па першым званку Валянціна адпраўляецца па выкліку да пацыента. Здараліся ў практыцы В. Папковай і выпадкі, калі сапраўды вярталі чалавека з таго свету. Адзін з іх не можа забыць да гэтай пары.“Памятаю, — расказвае, — як аднаго падлетка, які “любіў” гуляць у халоднае надвор’е ў гумовых ботах, везлі тэрмінова ў райцэнтр з падазрэннямі на менінгіт. Непасрэдна ў “хуткай” яго рэаніміравалі. Другое жыццё хлопцу падарылі. Зрабілі ўсё, што можна. Цяпер ён здаровы, поўны сіл і энергіі. Працуе ў Шаркаўшчыне будаўніком”.Працоўны дзень Валянціны Папковай пачынаецца рана. Напачатку яна спяшаецца на мехдвор СВК “Маяк Браслаўскі”, дзе праводзіць абавязковы перадрэйсавы медагляд вадзіцеляў і механізатараў, затым вядзе прыём на ФАПе, у другой палове дня робіць падваровыя абходы. Круціцца, што тая вавёрка ў коле. На хатнія справы іншы раз ні сіл, ні часу не хапае. Але калі атрымалася аблегчыць боль аднаму ці некалькім пацыентам, своечасова адправіць кагосьці на дадатковае абследаванне, у школе ці ў працоўных калектывах пагутарыць пра шкоднае ўздзеянне на арганізм алкаголю, тытуню, наркотыкаў, значыць, дзень прайшоў не дарэмна. Шчырая праца Валянціны Папковай неаднойчы была высока ацэнена кіраўніцтвам ЦРБ, раённай улады. А нядаўна Пагашчанскі ФАП прызнаны пераможцам абласнога агляду І этапа рэспубліканскага агляду якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання насельніцтва па выніках работы за 2014 год у намінацыі “Лепшы фельчарска-акушэрскі пункт”..У час нашай нядаўняй сустрэчы В. Папкова не пераставала паўтараць, што адзін у полі не воін і заслуга ФАПа была б немагчымай без падтрымкі людзей, якія заўсёды падставяць надзейнае плячо. У першую чаргу гэта старшыня праўлення СВК “Маяк Браслаўскі” Рамуальд Шукель. Калі патрэбна, ён выдзяляе тэхніку, калі патрэбна, на тэрміновы выклік, для паездкі ў дыягнастычны цэнтр. Летась гаспадарка выдзеліла 5 млн рублёў на прышчэпкі ад грыпу. Дарэчы, сам Рамуальд Іванавіч і яго сям’я былі ў ліку першых, хто прайшоў такую працэдуру і стаў прыкладам для іншых. Дапамог старшыня з устаноўкай на ФАПе новых акон і правядзеннем прыроднага газу. Падтрымлівае фельчара ва ўсіх справах і старшыня сельвыканкама Ала Даніліна. Праўда, Валянціна Папкова і сама дэпутат сельскага Савета дэпутатаў, да таго ж старэйшына вёскі Пагошча. Каб дапамагчы мясцовым людзям, жанчыны сумесна вырашаюць агульныя праблемы. Некалі вялікі Эйнштэйн сказаў, што трэба імкнуцца не да таго, каб дабіцца поспеху, а да таго, каб жыццё мела сэнс. Менавіта так і паступае Валянціна Папкова. Ёй вераць і давяраюць людзі, разлічваюць на яе дапамогу, а гэта, згадзіцеся, дарагога варта.

Зінаіда Палулех.

Фота аўтара.

Источник: www.braslav-star.by

Мы на карте

«горячая линия» УЗ «Браславская ЦРБ» +375 2153 64819
«горячая линия» ГУЗО Витебского облисполкома +375 212 224538
«горячая линия» Министерства здравоохранения РБ +375 17 3737080
экстренная психологическая помощь, круглосуточно +375 212 616060

Есть вопросы? Спрашивайте!


Нажимая кнопку «Отправить», я даю свое согласие на обработку моих персональных данных для подготовки ответа на обращение и получения статистических данных (в соответствии с Законом Республики Беларусь от 10 ноября 2008 г. № 455-З «Об информации, информатизации и защите информации»).