Russian Belarusian English

Приёмное отделение
+375 2153 62203

Регистратура поликлиники
+375 2153 62856, 62857

Детская регистратура поликлиники
+375 2153 64825

Приемная главного врача/факс
+375 2153 64819

E-mail: braslcrb@braslav-region.by

Russian Belarusian English

І сур’ёзныя, і крэатыўныя

im62Кожны чалавек разумее непарушнасць ісціны, што самым каштоўным і дарагім для яго з’яўляецца здароўе. Таму немагчыма ўявіць цывілізаваны свет без спецыялістаў у белых халатах, якія трывала стаяць на ахове здароўя дзяцей і дарослых. І нездарма Дзень медыцынскага работніка — адно з самых значных і паважаных свят у нашай краіне.

Напярэдадні свайго прафесійнага свята ўрачы, медыцынскія сёстры, фельчары, санітарачкі — адным словам, усе, хто мае дачыненне да сферы аховы здароўя насельніцтва, па добрай традыцыі сабраліся ў актавай зале раённай бальніцы.

Нават у файе ўстановы ў гэты дзень панавала святочная атмасфера. Цудоўныя арыгінальныя кампазіцыі з кветак прадставіла кожнае аддзяленне бальніцы.

У пачатку ўрачыстасці да ўсіх прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Уладзімір Дранеўскі. Ён шчыра павіншаваў медыцынскіх работнікаў з прафесійным святам, пажадаў ім моцнага здароўя, аптымізму, поспехаў на аднойчы абраным шляху служэння чалавеку. Закрануў старшыня райвыканкама і пытанне жылля для маладых спецыялістаў.

Затым Уладзімір Аляксандравіч уручыў ганаровыя граматы райвыканкама фельчару-лабаранту клініка-дыягнастычнай лабараторыі бальніцы Валянціне Собаль і ўрачу ультрагукавой дыягностыкі Аляксандру Шведу. Падзяка старшыні райвыканкама аб’яўлена сястры-гаспадыні неўралагічнага аддзялення бальніцы Надзеі Пушкель і ўрачу агульнай практыкі Відзаўскай участковай бальніцы Юліі Лісоўскай.

Падзякаваў у сваім выступленні калегам за дастойную работу і галоўны ўрач Браслаўскай ЦРБ Аляксандр Макарэвіч. Ганаровай граматай упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм былі ўзнагароджаны ўрач анастазіёлаг-рэаніматолаг Алена Абалевіч, урач-тэрапеўт Ніна Бука і галоўная медыцынская медсястра раённай бальніцы Тамара Супранёнак.

Ганаровыя граматы ўстановы аховы здароўя атрымалі медыцынская сястра псіхіятрычнага кабінета Тамара Тышкевіч, фельчар “Хуткай медыцынскай дапамогі” Вера Паўкшта, рэнтгенлабарант Галіна Спасібёнак, загадчык санітарна-эпідэміялагічнага аддзела РЦГіЭ Аляксандр Бабенка. Падзякі аб’яўлены медыцынскаму статыстыку Марыне Жаркевіч, медсястры Алене Паракевіч, санітарцы паліклінікі Святлане Кацяловіч і фельчару “Хуткай медыцынскай дапамогі” Валерыю Радзько.

З кожным годам згуртаваны калектыў раённай бальніцы папаўняецца маладымі ўрачамі і медсёстрамі. Многія з іх ужо паспелі праявіць сябе на прафесіянальным попрышчы. А ў гэты дзень яны даказалі, што ўмеюць не толькі лячыць людзей. І падчас правядзення святочнага КВЗ яны паказалі сябе крэатыўнымі, спартыўнымі і актыўнымі. Дзе каманды “Пульс” і “Адрэналін” змагаліся за званне самых вясёлых і знаходлівых. Жарты, пацешныя аб’явы, вясёлыя конкурсы, песні гучалі са сцэны. Кожная каманда была на вышыні. Аднак конкурс ёсць конкурс. І перамогу журы прысудзіла камандзе “Пульс”.

А гледачы атрымалі масу пазітыўных эмоцый, палепшылі настрой і засталіся задаволенымі праведзеным мерапрыемствам.

Алена Пятушка.

Фота аўтара.

Источник: http://www.braslav-star.by/2015/06/i-suryoznyya-i-kreatyўnyya/

Мы на карте

«горячая линия» УЗ «Браславская ЦРБ» +375 2153 64819
«горячая линия» ГУЗО Витебского облисполкома +375 212 224538
«горячая линия» Министерства здравоохранения РБ +375 17 3737080
экстренная психологическая помощь, круглосуточно +375 212 616060

Есть вопросы? Спрашивайте!


Нажимая кнопку «Отправить», я даю свое согласие на обработку моих персональных данных для подготовки ответа на обращение и получения статистических данных (в соответствии с Законом Республики Беларусь от 10 ноября 2008 г. № 455-З «Об информации, информатизации и защите информации»).