Russian Belarusian English

Приёмное отделение
+375 2153 62203

Регистратура поликлиники
+375 2153 62856, 62857

Детская регистратура поликлиники
+375 2153 64825

Приемная главного врача/факс
+375 2153 64819

E-mail: braslcrb@braslav-region.by

Russian Belarusian English

Медыкі раёна падвялі вынікі года

На мінулым тыдні ў актавай зале бальніцы сабраліся медыкі раёна, каб падвесці вынікі сваёй працы за мінулы год і намеціць задачы на сёлетні.

На пачатку пасяджэння са справаздачай выступіў галоўны ўрач бальніцы Аляксандр Макарэвіч. Ён засяродзіў увагу на асноўных справах і паказчыках дзейнасці лячэбных устаноў раёна за 2014 год. Як вынікае з даклада, зроблена нямала і ёсць значныя поспехі, але галоўны ўрач заклікаў не спыняцца на дасягнутым. А. Макарэвіч паставіў перад калегамі задачы на будучыню, выкананне якіх дапаможа значна палепшыць аказанне медыцынскай дапамогі і ў канчатковым  выніку захаваць здароўе браслаўчан.

У рабоце медыка-санітарнага савета прынялі ўдзел начальнік упраўлення аховы здароўя аблвыканкама Юрый Дзяркач і старшыня райвыканкама Уладзімір Дранеўскі.

У сваіх выступленнях яны падкрэслілі, што з пастаўленымі задачамі калектыў справіўся на “выдатна”, што, несумненна, вельмі радуе. У сваю чаргу і начальнік упраўлення аховы здароўя аблвыканкама, і раённы лідар паабяцалі ўсебаковую падтрымку галоўнаму ўрачу бальніцы і медыкам, выказалі надзею на тое, што агульнымі намаганнямі можна палепшыць здароўе насельніцтву, будзе выпраўлена і дэмаграфічная сітуацыя ў раёне.

Закончылася мерапрыемства на прыемнай ноце. Лепшым медработнікам раёна ўручылі ганаровыя граматы ўпраўлення аховы здароўя, падзякі райвыканкама і галоўнага ўрача.

Генадзь Швец,

урач-валеолаг ЦРБ.

Мы на карте

«горячая линия» УЗ «Браславская ЦРБ» +375 2153 64819
«горячая линия» ГУЗО Витебского облисполкома +375 212 224538
«горячая линия» Министерства здравоохранения РБ +375 17 3737080
экстренная психологическая помощь, круглосуточно +375 212 616060

Есть вопросы? Спрашивайте!


Нажимая кнопку «Отправить», я даю свое согласие на обработку моих персональных данных для подготовки ответа на обращение и получения статистических данных (в соответствии с Законом Республики Беларусь от 10 ноября 2008 г. № 455-З «Об информации, информатизации и защите информации»).