Russian Belarusian English

Приёмное отделение
+375 2153 62203

Регистратура поликлиники
+375 2153 62856, 62857

Детская регистратура поликлиники
+375 2153 64825

Приемная главного врача/факс
+375 2153 64819

E-mail: braslcrb@braslav-region.by

Russian Belarusian English

На варце здароўя вяскоўцаў

IMG 7906Па выніках раённага спаборніцтва за мінулы год сярод медыцынскіх устаноў лепшай прызнана Опсаўская ўрачэбная амбулаторыя. Зладжаны, вопытны і дружны калектыў установы даўно стаіць на варце здароўя вяскоўцаў, а паўтара года таму назад яго ўзначаліла маладая, але працалюбівая і адказная Алена Мацеша. Дарэчы, сёлета яна прызнана лепшай па прафесіі ў намінацыі “Лепшы малады спецыяліст”. Таму калектыву выдатная нагода парадавацца двайной перамозе. 

Жыхарам аграгарадка Опса і бліжэйшых населеных пунктаў, каб трапіць на прыём да ўрача па агульных захворваннях, не трэба дабірацца да цэнтральнай райбальніцы, бо атрымаць медыцынскую дапамогу можна на месцы, у амбулаторыі. Загадчыца Алена Мацеша прымае пацыентаў не толькі як тэрапеўт, а і педыятр, неўрапатолаг, псіхіятр. Калі трэба, на машыне спяшаецца на выклік. Адным словам, універсальны спецыяліст.

Не палохацца складанасцей яе навучылі ў Віцебскім медуніверсітэце на факультэце “Лячэбная справа”. А да гэтага дадаліся асабістыя якасці дзяўчыны: скрупулёзнасць, стараннасць і любоў да прафесіі. Алена і праз паўтара года, як і адразу пасля размеркавання, упэўнена, што ёй пашанцавала з месцам працы і калектывам, не расчаравалася яна і ў выбранай прафесіі.

— Трэба добрасумленна выконваць канкрэтныя патрабаванні да дзейнасці амбулаторыі. Толькі так можна дабіцца добрых паказчыкаў. I галоўнае — разумець, што нам, медыкам, пацыенты давяраюць сваё здароўе, — дзеліцца Алена Мацеша.

Разам загадчыца і калектыў займаюцца прафілактыкай і раннім выяўленнем захворванняў, дыспансэрызацыяй насельніцтва, зніжэннем смяротнасці на іх участку. Пра вынікі медыкаў сведчаць і лічбы. Так, на тысячу насельніцтва з 22,1% у 2013 годзе да 18,35 % у мінулым удалося знізіць агульную смяротнасць, не рэгістрыравалася дзіцячая і мацярынская. Знізілася смяротнасць і сярод працаздольнага насельніцтва.

Увогуле ж у зоне адказнасці Алены Мацеша тэрыторыя Опсаўскага і Далёкаўскага сельсаветаў. Дзяўчына некалькі разоў на тыдзень выязджае на прыём на бліжэйшыя ФАПы. Але ўсё ж у асноўным яна прымае ў Опсаўскай амбулаторыі, пад “крылом” якой каля 3000 чалавек. Кожны дзень на прыём сюды прыходзяць каля 30 чалавек, а бывае лічба дасягае і 50. Правай рукой загадчыцы з’яўляецца Наталля Голубева, памочнік урача са шматгадовым стажам. Але і кожная з медсёстраў выдатна выконвае свае абавязкі.

— Умовы ў амбулаторыі добрыя, не так даўно мы атрымалі новы электракардыёграф, магчымасць звязвацца з раённай паліклінікай праз спецыяльную камп’ютарную сетку, што значна спрасціла нам працу. Зараз можна атрымаць кансультацыю ў больш вопытных урачоў, — расказвае Алена. — Да таго ж падтрымлівае нас і адміністрацыя ЦРБ, і ўрачы, за што ім вялікі дзякуй.

Калектыў установы невялікі (12 чалавек) і зладжаны. А кожнага хворага тут  выслухаюць, дапамогуць не толькі з прызначэннем тых ці іншых лекаў, але і падбадзёраць добрым словам ці ўсмешкай. Таму вынікі працы відавочныя, пра што сведчыць і званне лепшай амбулаторыі раёна. Усе члены гэтага невялікага калектыву хварэюць за адну агульную справу, а самай высокай узнагародай для іх з'яўляюцца падзякі пацыентаў.

Таццяна Пятушка.

Па матэрыялах газеты «Браслаўская Звязда»

 

Мы на карте

«горячая линия» УЗ «Браславская ЦРБ» +375 2153 64819
«горячая линия» ГУЗО Витебского облисполкома +375 212 224538
«горячая линия» Министерства здравоохранения РБ +375 17 3737080
экстренная психологическая помощь, круглосуточно +375 212 616060

Есть вопросы? Спрашивайте!


Нажимая кнопку «Отправить», я даю свое согласие на обработку моих персональных данных для подготовки ответа на обращение и получения статистических данных (в соответствии с Законом Республики Беларусь от 10 ноября 2008 г. № 455-З «Об информации, информатизации и защите информации»).