Russian Belarusian English

Приёмное отделение
+375 2153 62203

Регистратура поликлиники
+375 2153 62856, 62857

Детская регистратура поликлиники
+375 2153 64825

Приемная главного врача/факс
+375 2153 64819

E-mail: braslcrb@braslav-region.by

Russian Belarusian English

Па сцяжынцы працы — з аптымізмам

На самым пачатку нашай сустрэчы загадчыца Вайнюнцкага ФАПа Ірэна Сімановіч прызналася, што прафесію выбірала не выпадкова, а сапраўды па прызванні. Больш за 20 гадоў на такой жа пасадзе працуе ў Пакульні яе маці, якая не ўяўляе свайго жыцця без клопатаў пра здароўе вяскоўцаў.

Першым крокам па сцяжынцы працоўнай дзейнасці для Ірэны стаў Барысаўскі медыцынскі каледж. Вучоба вясковай дзяўчыне напачатку давалася не зусім лёгка. Але яна старалася. І ўвесь час думала, як будзе сорамна, калі па спецпрадметах адзнакі будуць 6-7. І такіх у дадатку да дыплома медфельчара аказалася мінімум. У асноўным пераважалі 8-9.

У практыцы фельчара на вёсцы патрэбна не толькі прафілактыка, неабходныя лякарствы, але і звычайная жыццёвая філасофія, шчырыя адносіны да людзей, дзеля якіх працуеш. 

— Тэлефануе аднойчы адзін з жыхароў майго ўчастка і кажа: “Тэрмінова прыязджайце, мне дрэнна”, — расказвае Ірэна Сімановіч. —  Прыязджаю. Мужчына адчувае сябе добра. І тут ён мне кажа: “Ірэначка, дзякуй, са здароўем усё ў парадку. Вось проста пагаварыць няма з кім”.

Усяго на абслугоўванні ў загадчыцы Вайнюнцкага ФАПа 420 чалавек, у асноўным гэта жыхары Вайнюнцаў, Мурмішак, Мялюнцаў і шматлікіх хутароў. Да самага аддаленага пункта кіламетраў 7. Іх Ірэна нярэдка пераадольвае, асабліва ў добрае надвор’е, пешшу, іншы раз на ўласным аўтамабілі. Але без увагі не пакідае ніводнага пацыента, ці гэта дзеці ва ўзросце да 1 года (а іх толькі трое, бо маладыя сем’і ў асноўным імкнуцца пераехаць у горад), ці падлеткі, якіх на ўліку ў мясцовага фельчара 11, ці 15 адзінока пражываючых грамадзян.

Вялікую ўвагу ўдзяляе Ірэна Сімановіч прафілактыцы захворванняў. Абавязковая дыспансерызацыя, рэгулярнае наведванне ўсіх сялян, медыцынскія парады і рэкамендацыі. Гэта далёка не поўны пералік абавязкаў, якія ўваходзяць у сферу дзейнасці  фельчара. Дарэчы, яна да таго ж стараецца кожны раз пры сустрэчы з пацыентамі патлумачыць, што не варта карыс-
тацца народнымі рэцэптамі і прыкладваць да хворага месца капусны ліст, каб палягчэла, лепш усё ж звярнуцца да ўрача.

Па слядах мамы пайшла не толькі Ірэна Сімановіч, а і яе малодшая сястра.

Свой першы медыцынскі вопыт І. Сімановіч пазнавала на працы ў “Хуткай дапамозе” ў Відзаўскай бальніцы. Неаднойчы, прызнаецца, здараліся экстранныя сітуацыі, калі трэба было хворага пацыента даставіць у бальніцу вельмі тэрмінова, бо кожная хвіліна была для яго жыццёва важнай. І маладому фельчару гэта ўдавалася.

У год, калі Вайнюнцы атрымалі статус аграгарадка, на ФАПе быў зроблены капітальны рамонт. Цяпер і загадчыцы, і яе пацыентам тут камфортна. Ёсць неабходнае абсталяванне, лекі.

Ірэне Сімановіч як маладому спецыялісту ААТ “Бярозавы край” выдзеліў  дом, у якім яна жыве 4 гады. Дзяўчына прызналася, што ў яе ёсць каханы чалавек і спадзяванне на стварэнне ў хуткім часе сям’і.

Добрая і любімая работа, жыллё, павага мясцовых людзей, спадзяюся, ­стануць для Ірэны тымі каштоўнасцямі, дзеля якіх яна не рызыкне памяняць і месца працы, і месца свайго жыхарства.

 

Зінаіда Палулех.

Фота аўтара.     

Па матэрыялах газеты «Браслаўская Звязда»

Мы на карте

«горячая линия» УЗ «Браславская ЦРБ» +375 2153 64819
«горячая линия» ГУЗО Витебского облисполкома +375 212 224538
«горячая линия» Министерства здравоохранения РБ +375 17 3737080
экстренная психологическая помощь, круглосуточно +375 212 616060

Есть вопросы? Спрашивайте!


Нажимая кнопку «Отправить», я даю свое согласие на обработку моих персональных данных для подготовки ответа на обращение и получения статистических данных (в соответствии с Законом Республики Беларусь от 10 ноября 2008 г. № 455-З «Об информации, информатизации и защите информации»).