Russian Belarusian English

Приёмное отделение
+375 2153 62203

Регистратура поликлиники
+375 2153 62856, 62857

Детская регистратура поликлиники
+375 2153 64825

Приемная главного врача/факс
+375 2153 64819

E-mail: braslcrb@braslav-region.by

Russian Belarusian English

Робяць усмешку прыгожай

У раённай паліклініцы працуе шмат людзей, з якімі пацыенты ніколі не сустракаюцца, але праца іх вельмі важная і неабходна для поўнага і якаснага абслугоўвання ўсіх наведвальнікаў. Такімі байцамі нябачнага фронту можна назваць тэхнікаў стаматалагічнага аддзялення. Яны ніколі не сустракаюцца асабіста з пацыентамі, але выконваюць тонкую работу па стварэнні каронкі, маста або здымнага пратэза, улічваючы ўсе нюансы анатамічнай індывідуальнасці сківіцы чалавека.

Пабачыўшы працу зубапратэзных тэхнікаў на свае вочы, пераказаць, каб вам было зразумела, магу ў параўнаннях з іншымі прафесіямі, работу якіх больш-менш уяўляе кожны. Спачатку зубапратэзны тэхнік — гэта каваль, які з металічных загатовак малатком на кавадле рыхтуе тонкія пласцінкі, з якіх у далейшым робіцца каронка, мост ці аснова для новага зуба. Таксама яго справу можна параўнаць са скульптарам, бо са спецыяльнай мяккай масы тэхнік лепіць дакладныя формы кожнага зуба, а потым, нібы ганчар у печцы, абпальвае іх у спецыяльным прыстасаванні, пакуль тыя не стануць цвёрдымі. А яшчэ зубныя тэхнікі падобныя да ювеліраў, таму што для іх таксама важная кожная дробязь, міліметр і міліграм.

Сёння ў ЦРБ сваю работу стараюцца выконваць якасна і бездакорна зубныя тэхнікі Кіра Сяўрук, Ала Мартынава, Наталля Ротчанкава і Валерый Уласенка (на здымку). Яны кожны дзень уручную куюць, лепяць, шліфуюць, каб упрыгожыць усмешку людзей.

У сярэдзіне мая адзін з тэхнікаў стаматалагічнага аддзялення ЦРБ Кіра Сяўрук трапіла ў дэлегацыю ад Віцебскай вобласці і прымала ўдзел у другой Міжнароднай канферэнцыі зубных тэхнікаў, якая праходзіла ў Мінску.

Лепшыя стаматолагі з Расіі, Украіны, Грэцыі, Ізраіля і Беларусі правялі шматлікія майстар-класы, падзяліліся новымі напрацоўкамі ў галіне стаматалогіі. На форуме разглядаліся інавацыйныя тэхналагічныя працэсы вырабу з’ёмных пратэзаў, металічных і безметалавых канструкцый, асаблівасці працы з металакерамікай, метады прымянення нейлонавых пратэзаў.

Вярнуўшыся з канферэнцыі, Кіра Мікалаеўна падзялілася набытым вопытам з калегамі і выказала спадзяванні, што ў недалёкай будучыні новыя матэрыялы і сучасныя методыкі вырабу зубных пратэзаў знойдуць сваё прымяненне і ў нашым раёне.
Вольга Патаповіч.

Источник: http://www.braslav-star.by/2015/06/robyac-usmeshku-prygozhaj

 

Мы на карте

«горячая линия» УЗ «Браславская ЦРБ» +375 2153 64819
«горячая линия» ГУЗО Витебского облисполкома +375 212 224538
«горячая линия» Министерства здравоохранения РБ +375 17 3737080
экстренная психологическая помощь, круглосуточно +375 212 616060

Есть вопросы? Спрашивайте!


Нажимая кнопку «Отправить», я даю свое согласие на обработку моих персональных данных для подготовки ответа на обращение и получения статистических данных (в соответствии с Законом Республики Беларусь от 10 ноября 2008 г. № 455-З «Об информации, информатизации и защите информации»).