Russian Belarusian English

Приёмное отделение
+375 2153 62203

Регистратура поликлиники
+375 2153 62856, 62857

Детская регистратура поликлиники
+375 2153 64825

Приемная главного врача/факс
+375 2153 64819

E-mail: braslcrb@braslav-region.by

Russian Belarusian English

Свае сэрцы аддаюць дзецям

Зайшла ў дзіцячае аддзяленне ЦРБ і нават не паверыла, што там можа быць такая цішыня. Але акурат у гэты час маленькія пацыенты спалі. Толькі вакол аднаго немаўляткі з цяжкім захворваннем мітусілася санітарка, якая старалася яго ў чарговы раз пакарміць ды пераапрануць. Урачы ж раіліся, што і як лепш зрабіць, каб аблегчыць малому боль.

І гэта не які-небудзь дзіўны ці незвычайны эпізод у рабоце калектыву дзіцячага аддзялення. Той, хто некалі бачыў і перажываў пакуты сваіх дзяцей, калі не ведаеш, чым і як дапамагчы, зразумее, якая адказнасць у такіх выпадках кладзецца на плечы медыкаў. Немаўляты не могуць сказаць, дзе і што баліць, а ўрач павінен гэта высветліць любым спосабам і дапамагчы свайму маленькаму пацыенту, а іншы раз і выратаваць яму жыццё. Менавіта на гэта і нацэлены ўсе намаганні калектыву дзіцячага аддзялення.
— Неабыякавым і раўнадушным людзям у нас не месца, — гаворыць загадчык аддзялення амаль з трыццацігадовым стажам Тамара Варанецкая. – За немаўляткамі, якія да нас трапляюць, патрэбен асаблівы догляд. За падлеткамі, якія праходзяць абследаванне перад прызывам на воінскую службу, — зусім іншы.

Я ведаю Тамару Карнееўну і як чалавека, і як доктара амаль 30 гадоў. Сваёй прафесіі яна заўсёды аддавала столькі сіл і часу, што, магчыма, столькі і сям’і не даставалася.

З раніцы штодня яна спяшаецца ў аддзяленне, каб даведацца, як прайшла ноч, ці не здарылася чаго дрэннага з яе, як сама называе, дзеткамі, потым нарада ў галоўнага ўрача, абход, раней былі і прыёмы ў паліклініцы. А з 2009 года Т. Варанецкая выконвае яшчэ і абавязкі раённага педыятра. Праўда, расказваць пра сябе зусім не любіць, тым больш не жадае быць публічным чалавекам, бо лічыць, што проста любіць сваю прафесію і стараецца дапамагчы дзецям. Але ж не злічыць, колькім яна дапамагла стаць на ногі, колькі бацькоў ёй шчыра ўдзячны, што змагла своечасова і правільна паставіць дыягназ, пасадзейнічаць, калі было патрэбна, адправіць на далейшае лячэнне ў Віцебск.

Калектыў работнікаў дзіцячага аддзялення складваўся не адзін год, і людзі падабраліся сапраўды не выпадковыя. Даглядаць за дзеткамі, зрабіць ім укол ці правесці якую іншую працэдуру – справа не з лёгкіх. Нярэдка трэба быць не толькі добрым спецыялістам і псіхолагам.
Толькі цёплыя словы Тамара Карнееўна казала ў адрас вопытнай медсястры Тэрэзы Пецюкевіч, якая хоць сёння і на пенсіі, але працуе, а таксама яе калег Валянціны Дработа, Ірыны Мартынкінай.

Вядома ж, чысціню ў палатах і на калідорах падтрымліваюць санітаркі. Усе яны таксама працуюць добрасумленна.

У 2009 годзе ў дзіцячым аддзяленні з’явілася першая, а ў 2011-ым – другая камфортная палата з усімі зручнасцямі для маці і дзіцяці. І яны запатрабаваны.
Так хочацца, шчыра кажучы, каб дзеці ніколі не хварэлі і пабольш ложкаў у дзіцячым аддзяленні пуставалі. А ўрачы і медперсанал аддзялення праводзілі хлопчыкам і дзяўчынкам толькі лячэбныя і прафілактычныя працэдуры, рабілі прышчэпкі.

Зінаіда Палулех.
На здымку: Тамара Варанецкая аглядаюць малыша разам з урачамі-інтэрнамі Марыяй Жураўскай і Юліяй Асташонак.
Фота аўтара.

Источник: www.braslav-star.by

 

Мы на карте

«горячая линия» УЗ «Браславская ЦРБ» +375 2153 64819
«горячая линия» ГУЗО Витебского облисполкома +375 212 224538
«горячая линия» Министерства здравоохранения РБ +375 17 3737080
экстренная психологическая помощь, круглосуточно +375 212 616060

Есть вопросы? Спрашивайте!


Нажимая кнопку «Отправить», я даю свое согласие на обработку моих персональных данных для подготовки ответа на обращение и получения статистических данных (в соответствии с Законом Республики Беларусь от 10 ноября 2008 г. № 455-З «Об информации, информатизации и защите информации»).