Russian Belarusian English

Приёмное отделение
+375 2153 62203

Регистратура поликлиники
+375 2153 62856, 62857

Детская регистратура поликлиники
+375 2153 64825

Приемная главного врача/факс
+375 2153 64819

E-mail: braslcrb@braslav-region.by

Russian Belarusian English

Урач Ларыса Лукян - чалавек года Віцебшчыны

im95Друеўская бальніца сястрынскага догляду прыемна ўразіла чысцінёй і ўтульнасцю. Нягледзячы на тое, што капітальны рамонт зроблены шмат гадоў таму назад, ні палаты, ні калідоры за гэты час ніколькі не згубілі сваёй прывабнасці.

Каля кабінета ўрача агульнай практыкі, загадчыка гэтай установы Ларысы Лукян сваёй чаргі на прыём чакалі некалькі чалавек.

  • Наша Ларыса Ільінічна — ўрач ад Бога, — наперабой пачалі казаць мясцовыя пацыенты, — а яшчэ вельмі душэўны чалавек. Яна не зважае, дзень ці ноч, абавязкова прыйдзе да хворага на дапамогу.

І сапраўды, ужо больш за 30 гадоў Л. Лукян сваім прафесіяналізмам, уменнем і ўвагай дапамагае вяскоўцам пераадолець іх немачы і хваробы.

Працоўную дзейнасць пасля заканчэння Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта, дарэчы, з чырвоным дыпломам, пачала ўрачом-інтэрнам Полацкай гарадской бальніцы ў 1980 годзе. Праз год вярнулася на родную Браслаўшчыну, дзе ўладкавалася тэрапеўтам у Друйскую гарпасялковую бальніцу. Гэтае працоўнае месца прывабіла маладую сям’ю Лукян добрым жыллём і блізкасцю да Латвіі, дзе жыве родная сястра Ларысы Ільінічны.

Прыняць клятву Гіпакрата і апрануць белы халат дзяўчыну падштурхнула трагедыя ў сям’і. У дзявятым класе Відзаўскай школы вучылася Ларыса, калі ад страшнай хваробы памерла маці. Пакуты і смерць роднага чалавека і сталі для яе лёсавызначальнымі.

Безумоўна, праца сельскага ўрача вельмі складаная і адказная, бо трэба быць аднаму ў асобе ўсіх вузкіх спецыялістаў. За гады ўрачэбнай практыкі Л. Лукян прыйшлося пабачыць многае. Але заўжды “доктару ад Бога” прыходзілі на выручку яе глыбокія веды, майстэрства і інтуіцыя. За тры дзесяцігоддзі пад пільным наглядам Ларысы Ільінічны вырасла некалькі пакаленняў мясцовых жыхароў. Яна ведае ў твар усіх пацыентаў, памятае пра іх хваробы, не заглядваючы ў карткі. Гэтым і адрозніваецца сельскі ўрач агульнай практыкі ад гарадскіх калег — сапраўдны сямейны доктар.

А з пераводам мясцовай установы аховы здароўя ў бальніцу сястрынскага догляду ў 2009 г. абавязкі ўжо яе загадчыка Л. Лукян значна пашырыліся. Разам з імі ў добрасумленнага ўрача з’явілася нямала клопатаў пра яе нямоглых пастаяльцаў.

  • Сярод іх ёсць і адзінокія, ёсць і пакінутыя, — кажа Ларыса Ільінічна. — Многія ў нас жывуць ужо шмат гадоў, аднак усе аднолькава чакаюць, калі да іх прыйдуць блізкія і забяруць дахаты. Цяжка і балюча глядзець на душэўныя пакуты гэтых людзей.

Таму невялікі калектыў дома міласэрнасці на чале са сваім сардэчным кіраўніком стварае ўсё, каб стомленыя лёсам людзі не адчувалі сябе “лішнімі” ў нашым імклівым жыцці.

І, як кажуць, спакой Ларысы Лукян толькі сніцца, і на заслужаны адпачынак вопытны ўрач пакуль што не збіраецца, бо проста не ўяўляе свайго жыцця без любімай прафесіі. А гэта значыць, што здароўе друян у надзейных руках.

 

Алена Пятушка.

Фота аўтара.

На здымку: Ларыса Лукян вядзе прыём.

Источник:

http://www.braslav-star.by/2016/04/ларысы-лукян-чалавек-года-віцебшчыны/

Мы на карте

«горячая линия» УЗ «Браславская ЦРБ» +375 2153 64819
«горячая линия» ГУЗО Витебского облисполкома +375 212 224538
«горячая линия» Министерства здравоохранения РБ +375 17 3737080
экстренная психологическая помощь, круглосуточно +375 212 616060

Есть вопросы? Спрашивайте!


Нажимая кнопку «Отправить», я даю свое согласие на обработку моих персональных данных для подготовки ответа на обращение и получения статистических данных (в соответствии с Законом Республики Беларусь от 10 ноября 2008 г. № 455-З «Об информации, информатизации и защите информации»).