Russian Belarusian English

Приёмное отделение
+375 2153 62203

Регистратура поликлиники
+375 2153 62856, 62857

Детская регистратура поликлиники
+375 2153 64825

Приемная главного врача/факс
+375 2153 64819

E-mail: braslcrb@braslav-region.by

Russian Belarusian English

З жаданнем дапамагчы людзям

im50Прыехала ў раён малады ўрач Вікторыя Рысева пасля заканчэння Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта ў 2007 годзе на пасаду ўчастковага ўрача-тэрапеўта Браслаўскай ЦРБ.

Вікторыя прызнаецца, што да сваёй прафесіі ўжо са школы ішла мэтанакіравана. Вучылася ў ліцэі, дзе профільнымі прадметамі былі хімія і біялогія. Таму іспыты ў ВНУ прайшла паспяхова. Лёгка давалася дзяўчыне і вучоба.

Пасля інтэрнатуры ў Віцебску атрымала размеркаванне ў Браслаў. Але такі паварот падзей ніколькі не палохаў маладога спецыяліста, бо мела ўпэўненасць у сваіх тэарэтычных ведах, а ўсё астатняе, як вядома, прыходзіць з практыкай.

Першыя гады ўрачэбнай дзейнасці В. Рысевай былі звязаны з выклікамі да хворых, выездамі на ФАПы. І тут ужо не па падручніках малады доктар павінна была самастойна паставіць правільны дыягназ і назначыць неабходнае лячэнне. Сама адчувала, ды і кіраўніцтва ЦРБ было ўпэўнена, што ў яе гэта добра атрымліваецца. Ніякіх нараканняў на работу не паступала. А Вікторыі ўсё больш і больш падабалася прафесія, якую выбрала.

З часам праявіліся і такія рысы ўрача Рысевай, як сапраўдная заклапочанасць пра медыцынскае абслугоўванне насельніцтва, якаснае правядзенне рэабілітацыі хворых пасля інфаркту і інсульту, своечасовае і дасканалае абследаванне дапрызыўнай моладзі, прафілактыка і ранняе выяўленне захворванняў. Менавіта гэтым накірункам у сваёй працы Вікторыя Рысева старалася ўдзяляць самую пільную ўвагу, бо добра ведала, што любую хваробу лягчэй папярэдзіць, чым потым лячыць.

Такая яе ўпэўненасць як спецыяліста  ўрачэбнай практыкі не засталася незаўважанай. Доктара, які не баіцца ўзяць на сябе адказнасць за канкрэтна прынятае рашэнне, якому ўласціва самадысцыпліна, ­тактоўнасць і ветлівасць у адносінах з калегамі і пацыентамі, кіраўніцтва ЦРБ вылучае на пасаду намесніка галоўнага ўрача па медыцынскай экспертызе і рэабілітацыі.

Такія зрухі ў медыцынскай кар’еры Вікторыі Рысевай адбыліся ў 2011 годзе, а ў 2015-м — сталі падставай для вылучэння яе кандыдатуры на званне “Лепшы медыцынскі работнік”.

Вікторыя Рысева  жыве не толькі сваімі непасрэднымі службовымі абавязкамі. Яна з’яўляецца таксама адказнай за ідэалагічную работу ў ЦРБ, прымае актыўны ўдзел у выязных пасяджэннях інфармацыйна-прапагандысцкай групы пры правядзенні адзіных дзён інфармавання насельніцтва.

Сёння Браслаўшчына стала роднай для Вікторыі. Тут ёсць жыллё, любімая работа, прызнанне. Хочацца спадзявацца, што так будзе і надалей. Няхай пабольш такіх спецыялістаў прыязджае ў наш край і не здраджвае яму.

Зінаіда Палулех.

Фота аўтара

Па матэрыялах газеты «Браслаўская Звязда»

Мы на карте

«горячая линия» УЗ «Браславская ЦРБ» +375 2153 64819
«горячая линия» ГУЗО Витебского облисполкома +375 212 224538
«горячая линия» Министерства здравоохранения РБ +375 17 3737080
экстренная психологическая помощь, круглосуточно +375 212 616060

Есть вопросы? Спрашивайте!


Нажимая кнопку «Отправить», я даю свое согласие на обработку моих персональных данных для подготовки ответа на обращение и получения статистических данных (в соответствии с Законом Республики Беларусь от 10 ноября 2008 г. № 455-З «Об информации, информатизации и защите информации»).