За дапамогай - да урачоў
(10 верасня 2014 года адбыўся Сусветны дзень папярэджання самагубства.)
У апошнiя гады наша грамадства перажывае трывожную праблему – павелiчэнне колькасцi людзей, якiя заканчваюць свае жыцце самагубствам. Суiцыдальная смерць стала займаць адно з вядучых месц у агульнай смяротнасцi. Згодна са звесткамi Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, штогод у свеце заканчвае свае жыцце самагубствам больш людзей, чым ад войнаўi тэрарыстычных актаў разам ўзятых. I колькасць iх не спынiцца на страшным ўзроунiў адзiн мiльен. Кожны дзень на нашай планеце добраахотна развiтваюцца з жыццем амаль 30 тысяч чалавек, большасць з якiх, гэта людзi ва ўзросце ад 12 да 24 гадоў. Па папярэднiх даных за сем месяцаў бягучага года у Вiцебскай вобласцiздейснена 99 суiцыдаў. Адзначаецца рост iх колькасцi сярод гарадскiх жыхароў. Ад атручвання алкаголем за аналiзуемы перыяд памерла ў вобласцi 156 небарак. Наглядаецца рост смяротнасцi ад гэтай атруты сярод працаздольнага насельнiцтва страэйшага ўзросту.
У нашым жа раене толькi за мiнулы 2013 год такiм чынам скончылi свае жыцце 10 чалавек, а за 8 месяцаў бягучага года – 5. Сярод iх 3 мужчыны i 2 жанчыны. Яны павесiлiся. Чатыры чалавекi (цi80%) – былiў працаздольным узросце, трое падчас суiцыду знаходзiлiся у стане алкагольнага ап’янення. Рызыка суiцыдаў у значнай ступенiзвязана з шэрагам сацыяльна-дэмаграфiчных фактараў. Найбольш важнымiз’яуляюцца сацыяльныя прычыны, такiя як адзiнота, сур’езныя перажываннi, эканамiчныя змены, страта работы (дарэчы, 3 чалавекi з названых дванаццацi, былi безработнымi), а таксама псiхiчны стан, вызваны алкагалiзмам, таксама дэпрэсiя i расстройства асобы. Як бачна, прычын суiцыдальных паводзiн шмат. Але самагубства рэдка выклiкаецца якiмсьцiадным фактарам. Яно адбываецца, як правiла, тады, калiнакаплiваецца цэлы комплекс праблем iапошняя з iх становiцца рашаючай. Часцей за ўсе – гэта ужыванне алкаголю. П’яны чалавек не можа кантраляваць свае паводзiны, правiльна ацэньваць склаўшаеся становiшча iзнайсцi з яго выйсцi. Тады сiтуацыя здаецца яму безысходнай. Але калiяе абмеркаваць, то выйсце як раз iзнаходзiцца. Трэба толькiсвоечасова звярнуцца за дапамогай да урачоў - псiхатэрапэута, псiхолага, нарколага i псiхiатра. Яны абавязкова дапамогуць вам у крытычны момант. Можна званiць па тэлефонах даверу – у раенную палiклiнiку – гэта 62805, а таксама у псiхiатрычную бальнiцу «Слабодка» па нумару 33037. Звяртайцеся, калi ласка, да нас i вы атрымаеце сваечасовую урачэбную псiхалагiчную дапамогу. Абсалютную большасць суiцыдаў можна папярэдзiць! Не заставайцеся сам-насам са сваiмi праблемамii перажываннямi! Шукайце выйсце разам з урачамi! Яны зауседы дапамогуць вам у любой, амаль самай крытычнай сiтуацыi.
Урач пс iхiатр ЦРБ: Алена Ляскоўская